Палітвязня Андрэя Любецкага перавялі ў жодзінскую турму
У Бабруйску 26 чэрвеня разгледзелі справу аб замене Андрэю Любецкаму рэжыму ўтрымання на турэмны. Суддзя Павел Карцінін пастанавіў перавесці палітвязня ў турму да канца тэрміну зняволення, піша «Вясна».
17.07.2024 / 16:02
Сківічны хірург Андрэй Любецкі 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы №4 у Мінску. Быў валанцёрам каля ізалятара на Акрэсціна. Мае чатырох дзяцей. Палітвязня затрымалі 4 траўня 2021 года.
У красавіку 2022 года суддзя Святлана Чарапанава прызначыла лекару пяць гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ён адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2.
«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»