У Мазыры байцоўскі сабака пакусаў двух дзяцей
У Мазыры байцоўскі сабака пакусаў двух дзяцей, 2015 і 2017 гадоў нараджэння. Інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні.
17.07.2024 / 16:21
Фота ілюстрацыйнае
Інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні на вуліцы Малініна ў Мазыры. Па словах відавочцаў, сабаку байцоўскай пароды выгульвалі без намордніка і ланцужка, як таго патрабуюць правілы.
У выніку пацярпелі двое дзяцей — дзяўчынку з укусамі твару і вушэй прыйшлося шпіталізаваць, хлопчык абышоўся ўдарам галавы і множнымі ранкамі.
Паводле заканадаўства, за парушэнне правіл утрымання жывёл гаспадара могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 16.30 КаАП Беларусі і аштрафаваць на 1-15 базавых адзінак (сёння гэта да 600 рублёў).
Аднак у выпадку, калі сабака нанясе шкоду здароўю людзей або іх маёмасці, максімальны штраф для нядбайнага гаспадара ўзрастае ў два разы — да 30 базавых (сёння 1200 рублёў). У якасці альтэрнатывы суд можа прыцягнуць гаспадара да грамадскіх работ або прызначыць адміністрацыйны арышт.
У Гомелі мужчына патануў, ратуючы свайго сабаку
Як чыноўнікі закуплялі рэчы для шпіца Умкі