Фінскія і шведскія пілоты перахапілі расійскія знішчальнікі над Балтыйскім морам

Фінскія і шведскія знішчальнікі здзейснілі перахоп двух расейскіх вайсковых самалётаў над Балтыйскім морам. Пра гэта 17 ліпеня паведамілі ў прэс-службе аб'яднанага камандавання паветраных сіл НАТА, піша «Еўрапейская праўда».

17.07.2024 / 16:33

Самалёт ВПС Фінляндыі, здымак ілюстрацыйны. Фота: Finnish Air Force

Аб'яднаны цэнтр паветраных аперацый НАТА ў нямецкім горадзе Юдэм 15 ліпеня паведаміў, што над Балтыйскім морам над міжнароднымі водамі зафіксаваныя два расійскія знішчальнікі, якія накіроўваюцца з Калінінградскай вобласці ў асноўную частку Расіі. Іх заўважылі таксама фінскія і шведскія маніторынгавыя цэнтры, пасля чаго абедзве краіны паднялі сваіх пілотаў для перахопу.

Расійскія знішчальнікі не мелі плана палёту, не трымалі сувязь з грамадзянскімі авіядыспетчарамі і не выкарыстоўвалі сігналаў транспондараў.

«Фінскія і шведскія знішчальнікі здзейснілі перахоп у цеснай каардынацыі з Аб'яднаным цэнтрам паветраных аперацый НАТА. Гэтая руцінная задача пацвярджае ўзровень інтэграцыі абодвух саюзнікаў», — адзначылі ў камюніке.

Саміт НАТА паказаў адсутнасць моцнага лідара накшталт Чэрчыля — Bild

Польшча хоча прыцягнуць памежнікаў з Фінляндыі, Германіі і Грэцыі для абароны мяжы з Беларуссю

Еўрапейцы гатовыя пагадзіцца на адпраўку сваіх войскаў для аховы беларуска-ўкраінскай мяжы — вялікае апытанне

Расія з-за вайны ва Украіне зняла амаль усе войскі са сваёй самай працяглай мяжы з НАТА

Nashaniva.com