«Ты не карэнны аўстраліец, а я карэнны рускі». Былы прэм'ер Аўстраліі расказаў, як 10 гадоў таму пагаварыў з Пуціным пра Украіну
Былы прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат, які займаў гэтую пасаду ў 2013-2014 гадах, расказаў выданню ABC, што сапраўдныя матывы Уладзіміра Пуціна ў дачыненні да Украіны сталі зразумелыя ўжо ў 2014 годзе. Гэта было, маўляў, бачна па ягоных паводзінах, якія ён сам назіраў.
17.07.2024 / 19:34
Тоні Эбат з Уладзімірам Пуціным 15 лістапада 2014 года ў аўстралійскім Брысбене падчас саміту G20. Фота: Andrew Taylor/G20 Australia via Getty Images
Як успамінае Тоні Эбат, калі ў кулуарах саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, які праходзіў у Пекіне ў 2014 годзе, ён падняў пытанне пра Украіну і катастрофу малайзійскага «Боінга» у небе над Данбасам 17 ліпеня таго года, Пуцін стаў вельмі агрэсіўным. Ён адказаў, што ўкраінцы, маўляў, усе фашысты, Украіна не мае права на існаванне, і вінаватая ў збіцці самалёта таксама яна.
«Пасля, калі мы зноў пайшлі на канферэнцыю — і гэта было сапраўды нешта экстраардынарнае, — ён раптам павярнуўся, схапіў мяне за локці і паспрабаваў страсянуць.
І ён сказаў на англійскай мове, якую выдатна ведае: «Паслухай, ты не карэнны аўстраліец, але я карэнны рускі», і ён адштурхнуў мяне», — прыгадвае аўстралійскі палітык.
«Я думаю, што ён спрабаваў сказаць мне ў сваёй даволі рэзкай і жорсткай манеры, што
я, як член грамадства пасяленцаў, не магу зразумець кроў, зямлю і містычную прывязанасць, якую ён адчувае да кожнага сантыметра матухны-Расіі», —
робіць выснову Эбат, выказваючы пры гэтым шкадаванне, што шмат гадоў мала што рабілася для ўзбраення ўкраінцаў, хоць з Пуціным усё і тады было зразумела.
Еўрапейскі парламент асудзіў «нібыта мірныя намаганні» Віктара Орбана
Байдэн назваў прэзідэнтам Украіны Пуціна
Барэль: Калі Расія ператворыць Украіну ў другую Беларусь, мы заплацім вялікую цану
Прэм'ер Індыі заявіў Пуціну, што «вайна не рашэнне»