Транспартныя сродкі з беларускімі нумарамі не змогуць заязджаць і ў Эстонію

Праз памежныя пункты Эстоніі транспартныя сродкі з беларускімі нумарамі таксама не змогуць заязджаць у гэту краіну, незалежна ад прычын знаходжання ўладальніка або карыстальніка ў Эстоніі ці Еўрасаюза, паведамляе postimees.ee.

17.07.2024 / 20:24

Фота ілюстрацыйнае

Міністр замежных спраў Маргус Цахкна заявіў, што забарона на ўезд у ЕС транспартных сродкаў з беларускімі нумарамі з'яўляецца правамернай, паколькі беларускі рэжым непасрэдна дапамагае ажыццяўляць і падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне.

«Сумеснае ўжыванне абмежаванняў больш эфектыўнае і дазваляе павысіць кошт садзейнічання агрэсіі для рэжыму Беларусі, а таксама прадухіліць абыход санкцый, накладзеных на Расію», — заявіў Цахкна, запэўніўшы, што нягледзячы на забарону, Эстонія працягне падтрымліваць тых грамадзян Беларусі, якія вымушаныя пакінуць краіну праз рэпрэсіі.

Згодна з Законам аб дарожным руху Эстоніі, транспартны сродак з беларускімі нумарамі ў Эстоніі павінен быць перарэгістраваны ў тэрмін ад пяці дзён да 12 месяцаў, у залежнасці ад сітуацыі. Акрамя таго, транспартны сродак павінен быць задэклараваны на мытні не пазней, чым на працягу шасці месяцаў, і неабходна выплаціць падаткі на імпарт або падаць заяўку на вызваленне ад падаткаў.

Калі транспартны сродак не будзе перарэгістраваны ва ўстаноўлены тэрмін, ён будзе выведзены з эксплуатацыі, а ўладальнік транспартнага сродку аштрафаваны. Транспартны сродак можа вярнуцца на дарогу, калі ён будзе адпавядаць патрабаванням.

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі

Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі

Латвія з 16 ліпеня забараняе ўезд машын з беларускімі нумарамі 

Nashaniva.com