38-гадовы Лука Модрыч працягнуў кантракт з «Рэалам»

За «каралеўскі клуб» харват гуляе з 2012 года і выйграў кучу трафеяў.

18.07.2024 / 08:12

Фота: прэс-служба «Рэала»

Харвацкі паўабаронца Лука Модрыч падоўжыў кантракт з мадрыдскім «Рэалам». Тэрмін дзеяння новага пагаднення з 38-гадовым паўабаронцам, якому ў верасні споўніцца 39 гадоў, разлічаны да 30 чэрвеня 2025 года.

Модрыч выступае за «Рэал» з 2012 года, куды перайшоў з хранічна бестрафейнага «Тотэнхема».

У складзе мадрыдцаў харват выйграў 26 трафеяў, шэсць разоў станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў, у тым ліку ў чэрвені гэтага года.

Зараз Лука выходзіць на поле пераважна ў канцы гульні, але дадае інтрыгі і ўмацоўвае атакі клуба.

За апошнія два гады Модрыч неаднаразова адмаўляўся ад прапаноў клубаў з Саудаўскай Аравіі перайсці ў іх чэмпіянат за вялікія грошы.

Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА

Мінская «Іслач» дабіралася да Венгрыі 17 гадзін аўтобусам

На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў — 16 чалавек

Nashaniva.com