Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

У сераду, 17 ліпеня, на зямлі стартаваў сезон «зорных дажджоў» — планета ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў і цяпер на працягу цэлага месяца людзі змогуць назіраць за нябесным шоу. 

18.07.2024 / 09:51

Метэорны паток Персеіды ў старажытным горадзе Хатуса, Турцыя, 13 жніўня 2023 года. Фота: Kemal Ceylan/Anadolu Agency via Getty Images

Калі інтэнсіўнасць патоку (а такім чынам — і «зарападаў») дасягне свайго піку, і дзе і як за гэтым лепш назіраць жыхарам Беларусі, піша telegraf.news.

Персеіды — гэта метэорны паток, які штогод з'яўляецца ўлетку з боку сузор'я Персея. У гэты час Зямля праходзіць праз шлейф пылавых часціц каметы Свіфта-Татла. Менавіта тады, калі драбнюткія часціцы rаметы, памерам з пясчынку, уваходзяць у зямную атмасферу і згараюць, на Зямлі можна назіраць сапраўдны «зорны дождж».

«Калі каметы набліжаюцца да сонца, яны награваюцца і адколваюцца. Калі абломкі аказваюцца на шляху Зямлі вакол Сонца, яны могуць урэзацца ў нашу атмасферу з хуткасцю ад 11 да 72 км/г. Фактычная хуткасць, з якой метэор уваходзіць у нашу атмасферу, залежыць ад сукупнай хуткасці Зямлі і саміх абломкаў», — растлумачылі спецыялісты з Каралеўскіх музеяў Грынвіча, куды ўваходзіць у тым ліку і Грынвіцкая абсерваторыя.

Па падліках навукоўцаў, сярэдняя хуткасць метэора ў патоку Персеідаў складае 58 км у секунду. Паветра перад метэорам сціскаецца і награваецца да тысяч градусаў па Цэльсіі. Больш дробныя метэоры згараюць без астатку, пакідаючы за сабой толькі яркі след, які і можна назіраць з Зямлі. Больш буйныя метэоры могуць выбухаць падобна вогненным шарам, але ўбачыць іх лічыцца вялікім поспехам.

У Каралеўскіх музеях Грынвіча Персеіды назвалі «адной з самых прыгожых з'яў на начным небе» лета.

Гэты паток займае асаблівае месца ў календарах многіх паляўнічых на метэоры з-за высокай пагадзіннай актыўнасці патоку і яркіх метэораў.

Інтэнсіўнасць патоку паступова расце, пачынаючы з 17 ліпеня, а спадае толькі да 24 жніўня.

Пік прыпадае на 12-13 жніўня.

Да гэтага часу сярэдняя інтэнсіўнасць патоку дасягае 60 метэораў у гадзіну, то-бок падзенне зорк можна назіраць кожную хвіліну.

Ноччу ў небе над Беларуссю бачылі незвычайны абʼект

Над усёй Беларуссю ўначы фіксаваліся «серабрыстыя аблокі» ФОТЫ

Навукоўцы знайшлі на Месяцы пячору. Яны спадзяюцца, што ў ёй калі-небудзь паселяцца астранаўты

Nashaniva.com