Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

І фактычна самым маладым футбалістам у свеце.

18.07.2024 / 10:53

Каван Саліван (бландын) вітаецца са сваім аднаклубнікам і аднафальмільцам Куінам Саліванам. Скрын відэа MLS

Паўабаронца «Філадэльфіі Юніён» Каван Саліван дэбютаваў у паўночнаамерыканскай Галоўнай футбольнай лізе (MLS) ва ўзросце 14 гадоў і 293 дні, пабіўшы рэкорд лігі, паведамляе сайт MLS.

Хлопец выйшаў на замену на 85-й хвіліне ў матчы супраць «Нью-Інглэнд Рэвалюшн» (5:1). Саліван стаў самым маладым гульцом у гісторыі MLS, ён палепшыў дасягненне Фрэдзі Аду, які ў красавіку 2004 года гуляў ва ўзросце 14 гадоў і 306 дзён за «Ды Сі Юнайтэд» (Вашынгтон).

Brotherly love

Cavan and Quinn Sullivan after sharing the field together for the first time with @PhilaUnion in MLS. pic.twitter.com/pJ1WaRYTjx

— Major League Soccer (@MLS) July 18, 2024

Акрамя таго, Саліван стаў самым маладым гульцом, які калі-небудзь гуляў у прафесійных лігах Паўночнай Амерыкі.

Раней амерыканскія СМІ паведамлялі, што юнаком зацікавіўся «Манчэстэр Сіці». Ён павінен далучыцца да англіскага клуба, калі яму споўніцца 18 гадоў.

Той жа Ламін Ямаль дэбютаваў у складзе «Барселоны» ва ўзросце 15 гадоў 290 дзён.

У англійскай прэм'ер-лізе рэкорд належыць Ітану Нванеры з «Арсенала», які дэбютаваў ва ўзросце 15 гадоў і 180 дзён у верасні 2022 года, але пасля гэта правёў толькі адзін матч за дарослую каманду

У гісторыі самым маладым (юным?) у прафесійным футболе лічыцца Маўрысіа Бальдыўеса, які ў 2009 годзе выйшаў на поле ў складзе балівійскай «Аўроры», калі яму было 12 гадоў і 362 дні (за тры дні да 13-годдзя). У каманды было шмат траўмаваных, і яго бацька — трэнер каманды — выпусціў сына на замену. Хлопчык траўмаваўся ў тым жа матчы і потым доўга не гуляў, вярнуўшыся фактычна ў вялікі футбол у 16 год.

Гарэт Саўтгейт пакінуў зборную Англіі

Памёр Міхаіл Вергеенка

Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА

Nashaniva.com