Беларуская прапаганда стварыла таблоід «Пятніца», які выходзіць у сераду

У цэнтры сталіцы з'явілася рэклама новай газеты «Пятніца». Яна выходзіць з мая. Гэта нешта ў стылі «СПІД-інфо» з 1990-х, толькі з дадаткам сучаснай прапаганды і прадаецца паўсюдна ў кіёсках.

18.07.2024 / 13:47

«Салідарнасць» прагартала мінулы нумар. Аказалася, што гэта «жоўтая газета» з узроставым цэнзам «18+».

Выдаўцы заяўляюць, што тут «самыя папулярныя ў Беларусі навіны з будучыні». Заснавальнік — сумнавядомая «Мінская праўда». У нумары за 10 ліпеня аказаліся выкрывальныя матэрыялы ў стылі Мукавозчыка, падпісаныя Варфаламеем Ядавым. Пад удар трапілі Украіна і публіцыст Аляксандр Няўзораў.

А яшчэ на старонках гэтай газеты — навіны пра расійскіх «селебрыці» і пошлыя сэкс-гісторыі. Таксамачытачоў завабліваюць праграмай тэлебачання, гараскопам і крыжаванкамі.

Nashaniva.com