Сіноптыкі прагназуюць, што навальніцы будуць у Мінску да канца дня
У 13:12 Белгідрамет выпісаў штармавое папярэджанне на сённяшнюю другую палову дня.
18.07.2024 / 13:59
Мінск сёння
«Сёння, 18 ліпеня (чацвер) навальніцы, якія назіраюцца месцамі ў цэнтральных раёнах, у перыяд з 13:30 да 19 гадзін распаўсюджваюцца на большую частку тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей. Месцамі пры навальніцах чакаюцца моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветра парывамі 15-20 м/с. Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня.
У Мінску да канца дня захаваецца навальнічная абстаноўка. Месцамі па горадзе пры навальніцах чакаюцца моцныя залевы», — паведамляе Белгідрамет, пазначыўшы аранжавы ўзровень небяспекі.
Дарэчы, учора Белгідрамет не прагназаваў на сёння неспрыяльныя ўмовы надвор'я ў Мінску.
Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ
З-за моцнай залевы выехаць па МКАД з Бараўлян амаль немагчыма
У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА
Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА
На Ваўпшасава ў Дражні машына амаль цалкам сышла пад ваду ФОТАФАКТ
У Мінску затапіла і станцыю метро «Усход». Аднак закрываць яе не сталі ВІДЭА