Украіна не будзе працягваць транзітнае пагадненне з «Газпрамам»

Карпарацыя «Нафтагаз Украіны» не будзе працягваць пагадненне аб транзіце расійскага газу, цяпер ідзе пошук альтэрнатыўных рашэнняў для падтрымання працы ўкраінскай газатранспартнай сістэмы. Пра гэта заявіў старшыня праўлення НАК «Нафтагаз Украіны» Аляксей Чарнышоў.

18.07.2024 / 15:46

«Я магу дакладна вам сказаць, што «Нафтагаз» не будзе працягваць транзітнае пагадненне з кампаніяй «Газпрам». Перамовы мы не вядзем і не плануем весці», — сказаў Чарнышоў, якога цытуюць украінскія медыя.

Паводле ягоных слоў, транзітам праз Украіну цяпер праходзіць толькі 4% ад усёй патрэбы еўрапейскіх краін у газе.

«Насамрэч мы шукаем альтэрнатыўныя рашэнні. Напрыклад, на нас выходзілі бізнэсы з Азербайджана. У прыватнасці, кампанія Socar. Але цяпер пакуль няма гатовага рашэння. І пра гэта рана казаць», — дадаў Чарнышоў.

Еўрасаюз разглядае магчымасць працягнуць кантракт з «Газпрамам» пасля 2024 года

У Белгарадзе дрон урэзаўся ў будынак «Газпрама». Два чалавекі пацярпелі

«Газпрам» не патрэбны: ЕС завяршыў ацяпляльны сезон з рэкорднымі запасамі газу

Еўрасаюз заявіў, што спыніць транзіт расійскага газу праз Украіну

Nashaniva.com