У мінскім аэрапорце закрылі адну з аўтастаянак
У Нацыянальным аэрапорце Мінск часова закрылі для машын аўтастаянку Р3. Яе тэрыторыю перадалі пад будаўнічую пляцоўку, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.
18.07.2024 / 17:37
Гаворка ідзе пра праект «Часовая плоскасная аўтамабільная стаянка на прылеглай тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск», будоўля якой ужо пачалася.
У аэрапорце папярэдзілі, што арганізаваная рэзервовая зона аўтастаянкі Р3 для размяшчэння аўтамабіляў.
Прадстаўнікі аэравакзала таксама звярнулі ўвагу, што ў сувязі з сезонным павелічэннем нагрузкі на аўтастаянкі колькасць вольных месцаў абмежаваная альбо месцы і зусім могуць адсутнічаць.
Таму яны просяць загадзя спланаваць спосаб прыбыцця ў аэрапорт. Аэрапорт не гарантуе надання стаяначных месцаў для машын з прычыны іх абмежаванай колькасці.
Мінская «Іслач» дабіралася да Венгрыі 17 гадзін аўтобусам