Палітзняволены Максім Знак трапіў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Вацлава Гавэла
Адвакат, палітвязень і літаратар Максім Знак увайшоў у шорт-ліст намінантаў штогадовай Прэміі «Парушэнне спакою», якая выдаецца адважнаму пісьменніку ў небяспецы і арганізуецца Цэнтрам Вацлава Гавэла.
18.07.2024 / 18:48
Прэмія адзначае аўтараў выдатных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць мужнасць у іншадумстве і зазналі несправядлівы пераслед за сваю адкрытую абарону дэмакратыі і правоў чалавека, паведамляе Беларускі ПЭН.
Максім Знак — адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях. Аўтар кнігі дакументальнай прозы «Зэкамерон», якая нядаўна была перавыдадзеная.
Разам з беларускім аўтарам у кароткі спіс прэміі «Парушэнне спакою» увайшлі яшчэ 3 аўтары: уйгурская пісьменніца і былая палітзняволеная Саюнгуль Чанішэф, індыйская актывістка Арундаці Рой (Індыя) і іранскі рэпер Таамадж Салехі.
У 2021 годзе гэтую прэмію атрымаў беларускі паэт Дзмітры Строцаў.
Выйшла новая кніга Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі»
«Зэкамерон» Максіма Знака ўвайшоў у шорт-ліст брытанскай прэміі