Лідар чэмпіянату Беларусі вылецеў з нятопавага еўракубка ўжо на першай стадыі кваліфікацыі

«Тарпеда-БелАЗ» выбыла ўжо ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый — трэцяга па ранжыру турніру.

18.07.2024 / 20:54

Фота: ФК «Тарпеда-БелАЗ»

«Тарпеда-БелАЗ» па суме двух матчаў прайграла малдоўскаму «Мілсамі».

Тыдзень таму ў Венгрыі на хатня-нейтральным полі жодзінцы прайгралі 2:4, а сёння ў Малдове была нічыя 0:0. «Мілсамі» выйшаў у другі раўнд.

«Тарпеда-БелАЗ» пасля першага круга лідзіруе ў нацыянальным чэмпіянаце, дзелячы вяршыню з мінскім «Дынама». У клубаў па 35 балаў, «Дынама» вышэй за кошт дадатковых паказчыкаў.

БАТЭ, дарэчы, толькі на 10-м месцы.

У гэтыя хвіліны «Іслач» прымае на ўмоўна сваім полі ў Венгрыі «Ля Фіярыту» з Сан-Марына. Тыдзень таму «Іслач» выйграла ў гасцях 1:0.

Гродзенскі «Нёман» возьме старт адразу з другога раўнду Лігі канферэнцый, яго супернікам будзе румынскі «Клуж».

Нагадаем, што чэмпіён краіны мінскае «Дынама» прайшло першы этап кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Супернікам у другім раўндзе будзе балгарскі «Лудагорац».

Усе першыя матчы пройдуць на наступным тыдні.

«Іслач» дабіралася да Венгрыі 17 гадзін аўтобусам

Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА

38-гадовы Лука Модрыч працягнуў кантракт з «Рэалам»

Nashaniva.com