Пуцін прапанаваў Ірану рэкордныя аб'ёмы расійскага газу са зніжкай 75%

Расія абмяркоўвае з Іранам магчымасць заключэння доўгатэрміновага кантракту на пастаўкі трубаправоднага газу, паведаміў міністр энергетыкі Ірана Джавад Аўджы.

18.07.2024 / 21:46

Паводле слоў іранскага міністра, гаворка ідзе пра закупкі ў «Газпрама» 300 млн кубаметраў у дзень, якія абыдуцца Тэгерану ў $10-12 млрд у год.

Як адзначае «Коммерсантъ», кошт газу, такім чынам, складзе каля $100 за тысячу кубаметраў. І гэта стане самым нізкім узроўнем сярод усіх кліентаў «Газпрама» па-за межамі былога СССР. У параўнанні з Еўропай і Турцыяй — усё яшчэ галоўнымі экспартнымі рынкамі «Газпрама» — зніжка складзе 75%: на еўрапейскі і турэцкі рынак, паводле ацэнак брокерскай кампаніі БКС, расійскі газ прадаецца ў сярэднім па $400 за тысячу кубоў.

У параўнанні з Кітаем, які закупляе газ па $260 за тысячу кубаметраў у рамках паставак па трубаправодзе «Сіла Сібіры», кошт для Ірана будзе ніжэйшы на 62%.

Як вынікае са слоў Джавада Аўджы, фактычна абмяркоўваецца кошт газу, роўны таму, які плацяць краіны СНД ($100 за тысячу кубаметраў). Пры гэтым аб'ёмы паставак, калі верыць іранскаму міністру, павінны зрабіць Тэгеран найбуйнейшым газавым кліентам Расіі.

Украіна не будзе працягваць транзітнае пагадненне з «Газпрамам»

Еўрасаюз разглядае магчымасць працягнуць кантракт з «Газпрамам» пасля 2024 года

«Газпрам» не патрэбны: ЕС завяршыў ацяпляльны сезон з рэкорднымі запасамі газу

Nashaniva.com