Чарговая ганьба беларускага футбола. «Іслач» вылецела з еўракубкаў, прайграўшы камандзе з Сан-Марына

Беларуская каманда саступіла «Ля-Фіярыце» ў серыі пенальці.

18.07.2024 / 23:18

Тыдзень таму ў Сан-Марына беларускі клуб перамог з лікам 1:0. Праўда, у аўторак не змог вылецець у Венгрыю, дзе праводзіць хатнія паядынкі, самалёт адмянілі, таму 17 гадзін дабіраўся на аўтобусе.

Але прыехаў у Венгрыю раніцай у сераду.

Сённяшні матч ішоў да нулявой нічыі, але пры канцы другога тайма сан-марынцы лік зраўнялі і перавялі яго ў авертайм. Дадатковы час галоў не прынёс, а ў серыі пенальці «Ля-Фіярыта» выйграла 4:2, прычым іх галкіпер адбіў два ўдары беларусаў, а самі сан-марынцы раз трапілі ў штангу.

«Іслач» следам за «Тарпеда-БелАЗам» вылятае з еўракубкаў ужо не першай стадыі.

«Ля-Фіярыта» — шасціразовы чэмпіён Сан-Марына па футболе, але каманда ніколі не праходзіла ў другую стадыю. У каманды да сёння былі 22 паразы і тры нічыі. Але беларусы ўмеюць рабіць цуды. 

Nashaniva.com