Не рабіце гэтую памылку ў захоўванні хлеба

У кожнага ёсць свае спосабы захоўвання хлеба. Некаторыя аддаюць перавагу трымаць яго ў хлебніцы або кухонных шафах, а іншыя змяшчаюць яго ў халадзільнік. 

19.07.2024 / 10:44

Але, па словах шэф-кухара Пола Голівуда, суддзі брытанскага тэлешоу Great British Bake Off, ёсць іншае добрае месца для захоўвання хлеба, піша Mirror.

У роліку ў тыктоку Пол распавёў, што хлеб у халадзільніку чарсцвее ў тры разы хутчэй, паколькі з яго выцягваецца вільгаць. Замест гэтага ў яго ёсць даволі просты спосаб захоўвання. «Я проста кладу хлеб у карычневы пакет і адкладаю ўбок».

Тым, хто шукае аптымальныя месцы для захоўвання хлеба, варта пазбягаць месцаў, блізкіх да крыніц цяпла (пліты або халадзільніка), і замест гэтага выбіраць больш цёмныя і прахалодныя ўчасткі кухні або каморы. 

Nashaniva.com