Беларусь паднялася на трэцяе знізу месца ў рэйтынгу клубных каэфіцыентаў УЕФА

Тыдзень таму былі перадапошнімі.

19.07.2024 / 12:34

Пасля матчаў у адказ першага кваліфікацыйнага раўнду еўракубкаў Беларусь паднялася з 54-га на 53-ы радок (усяго 55 месцаў) у рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА і цяпер апярэджвае не толькі Сан-Марына, але яшчэ і Гібралтар, піша Прессбол.

На гэтым тыдні мінскае «Дынама» перамагло «Пюнік», «Тарпеда-БелАЗ» згуляла ўнічыю з «Мілсамі», але вылецела з еўракубкаў, а «Іслач» прайграла «Ля-Фіярыце» з Сан-Марына. То-бок набралі чатыры балы.

Паказчык Беларусі — 4,875. У Андоры, што радком вышэй, — 5,331.

Каэфіцыент вылічваецца так: сярэдняе значэнне за бягучы сезон (агульная колькасць набраных балаў дзеліцца на колькасць клубаў краіны, якія ўдзельнічаюць у еўрасезоне) плюс вынікі папярэдніх чатырох сезонаў. У выпадку роўнасці каэфіцыентаў больш высокае месца займае асацыяцыя з больш высокім каэфіцыентам за папярэдні сезон.

Табліца каэфіцыентаў УЕФА.

Топ-10

Англія — 85,732
Італія — 75,356
Іспанія — 70,561
Германія — 67,910
Францыя — 55,165
Нідэрланды — 51,900
Партугалія — 46,016
Бельгія — 41,200
Турцыя — 33,600
Чэхія — 33,550

Лідар чэмпіянату Беларусі вылецеў з нятопавага еўракубка ўжо на першай стадыі кваліфікацыі

Чарговая ганьба беларускага футбола. «Іслач» вылецела з еўракубкаў, прайграўшы камандзе з Сан-Марына

Nashaniva.com