Лукашэнка прапанаваў адсякаць рукі тым, хто крадзе ў сельскай гаспадарцы

«Падмануць і схаваць нейкія факты не атрымаецца», — заявіў падчас селектарнай нарады сёння Аляксандр Лукашэнка.

19.07.2024 / 15:46

«Ужо вось паводле звестак міліцыі, падчас пасяўной кампаніі выяўлена 142 злачынствы. У асноўным крадуць паліва. Адсячыце рукі тым, хто гэта робіць.

Супрацоўнікамі міліцыі канфіскавана больш за 50 тон паліва, 14 тон збожжа, 17 тон камбікармоў, 7 тон угнаенняў. Нават паўсотні літраў скралі сродкаў абароны раслін. Ясна, для перапродажу. Не для сябе ж яны бралі. Таксама дакументаваны 29 фактаў атрымання хабараў службовымі асобамі прадпрыемстваў АПК. Заведзена крымінальная справа ў дачыненні да начальніка Пастаўскага вытворчага ўчастка і тэхніка-лабаранта Полацкі камбінат хлебапрадуктаў, якія за два дні здзейснілі крадзеж дзевяці тон збожжа пшаніцы», — цытуе словы Лукашэнкі СТБ.

Лукашэнка сабраў маштабную селектарную нараду

«Не хочуць разумець, што гэта вайна!» Лукашэнка выказаў прэтэнзіі пацярпелым ад буры

Лукашэнка прызначыў сваіх упаўнаважаных па абласцях і Мінску

Nashaniva.com