У Ізраілі пры атацы дрона загінуў рэпатрыянт з Беларусі
Мінулай ноччу ў Тэль-Авіве пры атацы дрона-камікадзэ загінуў 50-гадовы рэпатрыянт з Беларусі Яўген Пардэр, даведаўся тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».
19.07.2024 / 16:17
Яўген Пардэр рэпатрыяваўся ў Ізраіль каля двух гадоў таму. Ён працаваў рамонтнікам у гатэлі на набярэжнай у Тэль-Авіве, куды каля 3-х гадзін ночы прыляцеў іранскі дрон-камікадзэ Samad-3.
Цела мужчыны знайшлі праз 2 гадзіны пасля атакі. Паводле даных СМІ, у Ізраілі ў яго засталася сястра і мама.
Беларус, які сарваўся са скалы ў Кабардзіна-Балкарыі, загінуў
На відэа трапіў момант трагедыі ў дзіцячым лагеры ў Рэчыцкім раёне, дзе загінуў хлопчык
У Польшчы грузін зарэзаў беларуса