У Мінску пройдзе суд яшчэ над адным айцішнікам
23 ліпеня ў Мінску пачнецца суд над Міхаілам Нязнанавым, паведамляе Devby.io. Яму пагражае вялікі тэрмін.
19.07.2024 / 17:37
41-гадовы ўраджэнец Бабруйска Міхаіл Нязнанаў сярод іншага добра вядомы ў асяроддзі аматараў бегу. Ён удзельнік паўмарафонаў, гонак з перашкодамі і г. д.
Яму інкрымінуюць два артыкулы: 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 361-3, па якім звычайна судзяць тых, хто пералічваў грошы на вайсковую дапамогу Украіне. Па гэтаму артыкулу айцішніку пагражае ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Суд над Міхаілам Нязнанавым запланаваны на 23 ліпеня.
Айцішніка з A1 будуць судзіць за данаты. Яму пагражае да 10 гадоў калоніі
Айцішніца з Гродна вярнулася дадому з Польшчы. Яе затрымалі і будуць судзіць
Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне