Сілавікі затрымалі гродзенца, які вярнуўся ў Беларусь з Нідэрландаў
Яму закідаюць рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога» і каментары.
19.07.2024 / 18:22
На відэа, якое апублікаваў блізкі да гродзенскіх сілавікоў канал, мужчына гаворыць, што працуе ў Нідэрландах — займаецца мантажом сонечных панэляў.
Гродзенец вярнуўся ў Беларусь 7 ліпеня, пасля чаго быў затрыманы. Сілавікі сцвярджаюць, што ён пісаў негатыўныя каментары на адрас супрацоўнікаў міліцыі і быў зарэгістраваны ў чат-боце «Перамога».
На відэа на шыі ў мужчыны вісіць падраная майка, ягоны твар заблюраны.
Затрымалі мужчыну за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
Літоўскія памежнікі не пусцілі беларуса ў Беларусь. Як так выйшла?
Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года