У Мінск прыязджае бразілец Рамарыа — колішняя футбольная зорка сусветнай велічыні

У аўторак, 23 ліпеня, на стадыёне «Дынама» пройдзе футбольны карнавал. У таварыскім матчы сустрэнуцца бразільская і беларуская каманды, а спецыяльнымі гасцямі фестывалю стануць колішнія зоркі сусветнага футбола: чэмпіёны свету з Бразіліі Рамарыа, Эдмілсан і немец Кевін Кураньі, піша «Анлайнер».

19.07.2024 / 18:16

Рамарыа падчас карнавала ў 2019 годзе ў нідэрландскім Эйндховене, дзе некалі ўзышла ягоная футбольная зорка. Фота: VI Images via Getty Image

Бразільскі футбаліст Рамарыа быў прызнаны найлепшым гульцом пераможнага для Бразіліі чэмпіянату свету 1994 года і ў тым жа годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам года паводле версіі ФІФА.

У аўторак у Мінску на поле выйдуць юнацкая зборная бразільскіх футбольных акадэмій спорту і каманда «Юні Ікс Лабс», якая выступае ў Д3 чэмпіянату Беларусі.

Вароты стадыёна адчыняцца ў 17:00, сам матч пачнецца ў 19:00. Уваход на стадыён вольны, трэба толькі зарэгістравацца.

Падчас фестывалю на стадыёне будуць арганізаваныя розныя актыўнасці: гульнявыя зоны для дзяцей, гіганцкае лімба, футбоўлінг, футпонг, а таксама майстар-класы і бразільскія танцы.

Будуць на стадыёне раздаваць і тысячы футбольных мячоў. Перад матчам з'явіцца запоўнены імі грузавік: забраць выйграныя мячы з сабой змогуць самыя паспяховыя.

Пасля футбольнага карнавала каманда бразільцаў адправіцца ў паездку па Беларусі, каб правесці серыю таварыскіх матчаў з мясцовымі футбольнымі клубамі.

Найлепшы футбаліст свету — 1994 аднавіў кар'еру ў 58 гадоў, каб згуляць з сынам

Чарговая ганьба беларускага футбола. «Іслач» вылецела з еўракубкаў, прайграўшы камандзе з Сан-Марына

Экс-прэм'ер Сяргей Румас з'явіўся на пахаванні Вергеенкі ФОТАФАКТ

Nashaniva.com