У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу
19 ліпеня ў калоніі № 11 у Ваўкавыску затрымалі Таццяну Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча, якая прыехала ў калонію з перадачай для сына. Пра гэта піша «Радыё Свабода», спасылаючыся на крыніцы з групы сваякоў палітвязняў.
19.07.2024 / 18:45
Аляксандр Францкевіч з маці
Паводле крыніцаў, разам з Таццянай Францкевіч у калонію прыехала яе сястра Наталля Лабацэвіч. «Яе таксама затрымалі», — пацвердзілі сведкі. Прычыны затрымання сведкам невядомыя.
Аляксандр Францкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння». Ён асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Адбываць тэрмін палітвязня спачатку накіравалі ў івацэвіцкую калонію № 5, але пазней перавялі ў ваўкавыскую ПК-11.
Па інфармацыі праваабаронцаў, з верасня 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода, а таксама неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. У маі гэтага года стала вядома, што супраць Францкевіча заведзеная новая крымінальная справа паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Палітвязня Аляксандра Францкевіча зноў будуць судзіць
Асуджанага на 19 гадоў палітвязня па «справе анархістаў» зноў будуць судзіць
Асуджанага анархіста Аляксандра Францкевіча перавялі ў ваўкавыскую калонію