Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі

Пад удар і велізарныя штрафы трапілі дзясяткі юрасобаў.

19.07.2024 / 21:30

Фота: «Наша Ніва»

Падатковыя і мытныя органы Польшчы распачалі 51 крымінальную справу ў дачыненні да фірм, якія працягваюць абыходзіць санкцыі ЕС супраць Беларусі і Расіі. Пра гэта польскай газеце Rzeczpospolita паведамілі ў Нацыянальнай падатковай адміністрацыі краіны.

Паводле дзяржведамства Польшчы, толькі за гэты няпоўны год было вынесена 37 судовых рашэнняў па справах, з іх 24 суправаджаліся вынясеннем штрафаў на агульную суму 20,8 мільёна злотых (амаль 5,3 мільёна даляраў).

Пры гэтым за мінулыя 2 гады колькасць падобных рашэнняў за абыход санкцый складала толькі два на агульную суму штрафаў 71 300 злотых (крыху больш за 18 тысяч даляраў), перадае Rzeczpospolita.

Падобны рэзкі скачок па справах Нацыянальная падатковая адміністрацыя патлумачыла зменамі свайго кіраўніцтва ў канцы мінулага года. У дадатак да гэтага ведамства анансавала новыя крымінальныя справы супраць кампаній за абыход санкцый. 

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах

Беларускія бізнэсмены спешна прадаюць долі ў сваіх польскіх транспартных кампаніях. Што адбываецца?

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Падрабязнасці

Nashaniva.com