У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане
Як паведамляецца, у вядомую сваімі скандальнымі радыкальнымі выказваннямі былую дэпутатку ад партыі «Свабода» Ірыну Фарыён стралялі.
19.07.2024 / 20:21
Ірына Фарыён. Фота: «Радыё Свабода»
Як піша Zaxid.net са спасылкай на крыніцы, Ірына Фарыён знаходзіцца ў бальніцы.
Пацыентка паступіла ў бальніцу каля 20:00 у аддзяленне неадкладнай медыцынскай дапамогі з агнястрэльным раненнем. На момант паступлення яе стан быў вельмі цяжкі. Пацыентцы аказваецца неадкладная дапамога.
Ірына Фарыён у бальніцы пасля замаху
Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка заявіў, што напад на Ірыну Фарыён кваліфікаваны як замах на наўмыснае забойства.
Выказаўся адносна гэтага інцыдэнту і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:
«Відавочна, што любы гвалт заслугоўвае толькі асуджэння і кожны, хто вінаваты ў гэтым нападзе, павінен панесці поўную адказнасць», — напісаў ён.
Радыкальны ўкраінскі палітык Фарыён: У складзе Беларусі ёсць украінскія землі
Польскія спецслужбы расследуюць пагрозу забойства Паўла Латушкі
Крукс, які зрабіў замах на Дональда Трампа, планаваў напад і на члена брытанскай каралеўскай сям'і
Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN