Галоўны Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці

Прапагандысты мяркуюць, што расійскія спецслужбы перадалі грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера беларускаму КДБ.

20.07.2024 / 09:33

Расійскі тэлеграм-канал Readovka, які мае найбольшую колькасць чытачоў сярод усёй Z-супольнасці (больш за 2,6 мільёна падпісчыкаў), апублікаваў сваю версію наконт сітуацыі з грамадзянінам Германіі Рыка Крыгерам. Нагадаем, ён быў прысуджаны ў Беларусі да расстрэлу.

«У Беларусь ён трапіў, хутчэй за ўсё, дзякуючы працы спецслужбаў Расіі, якія яго злавілі і выдалі КДБ Беларусі. Справа ў тым, што праходзіў ён па артыкулах аб найміцтве, тэракце, наўмысным вывядзенні з ладу транспартнага сродку і іншым. Мяркуючы па абвінавачваннях, займаўся ён не чым іншым, як арганізацыяй дыверсій. Верагодней за ўсё — на тэрыторыі Расіі, дзесьці ў расійска-беларуска-ўкраінскім памежжы, гэта значыць у Бранскай, Гомельскай або Магілёўскай абласцях», — расказваюць сваім чытачам прапагандысты.

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі

Ці можна ў Беларусі прысудзіць да расстрэлу замежніка? Адказваюць юрысты 

Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага — праваабаронцы

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Nashaniva.com