У цэнтры Кіева знеслі сядзібу Зяленскіх
Гарадскія ўлады заявілі, што абураныя сітуацыяй і назвалі знос «дзёрзкім і цынічным самаўпраўствам».
20.07.2024 / 13:53
Фота: Нацыянальная паліцыя
У цэнтры Кіева ўчора ўвечары, 19 ліпеня, несанкцыянава знеслі гістарычны будынак — сядзібу Зяленскіх (вуліца Каніскага, 22), пабудаваную ў 1890 годзе. Паліцыя ўжо распачала крымінальную вытворчасць, паведамляе hromadske.ua.
Гарадскія ўлады заявілі, што абураныя сітуацыяй і назвалі знос «дзёрзкім і цынічным самаўпраўствам».
Учора кіраўнік дэпартамента, прадстаўнікі добраўпарадкавання, гарадской улады, грамадскіх арганізацый і жыхары прыбылі на месца здарэння.
Там адзначылі, што «асабліва цынічна» знос выглядае на фоне таго, што некалькі дзён таму грамадская арганізацыя «Спадчына Кіеў» падала ў Дэпартамент пакет дапрацаванай уліковай дакументацыі па прысваенні будынку статусу помніка. Раней гарадскі галава падтрымаў петыцыю №12870 «Захаваць гістарычную сядзібу Зяленскіх».
Зараз Дэпартамент вывучае ўсе магчымыя законныя крокі і меры рэагавання.
Тым часам паліцыя Кіева ўстанаўлівае абставіны зносу гістарычнага будынка ў рамках крымінальнай вытворчасці паводле ч. 2 арт.298 Крымінальнага кодэкса Украіны.
Паліцыя ўстанавіла месцазнаходжанне тэхнікі і канфіскавалі яе, вырашаецца пытанне аб яе арышце.
Так выглядала сядзіба Зяленскіх. Фота: hromadske.ua
Сядзіба Зяленскіх — двухпавярховы будынак у Кіеве, пабудаваны з дрэва і абкладзены цэглай. Адзін з найстарэйшых будынкаў на вуліцы Каніскага і апошні драўляны будынак вуліцы. Уваходзіць у «Спіс гістарычных дамоў, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне» (іх забаронена зносіць або рэканструяваць).
Будынак пабудавалі як сядзібу купца і прафесара Васіля Малініна, пасля ў 1915 годзе там пражывала сям'я мешчаніна Яўмена Зяленскага, сядзіба і была названа ў гонар гэтай сям'і. Сядзіба мае прыкметы гістарызму і неарэнесансу.