Яшчэ адзін спартовец з Беларусі возьме ўдзел у Гульнях у Парыжы — Магамедхабіб Кадзімагамедаў

У Алімпіядзе ў Парыжы возьме ўдзел 17 беларускіх спартоўцаў.

20.07.2024 / 15:45

Фота: НАК

Магамедхабіб Кадзімагамедаў (вольная барацьба) атрымаў запрашэнне ад МАК на Алімпійскія гульні ў Парыжы, што стартуюць у наступную пятніцу.

Такім чынам, 17 беларускіх спартоўцаў выступяць у дзесяці відах спорту: у веласпорце (шашы), акадэмічным веславанні, плаванні, стральбе кулявой, скачках на батуце, грэка-рымскай і вольнай, веславанні на байдарках і каноэ, нагадвае Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Такім чынам ад Беларусі на Летнюю Алімпіяду, што пройдзе ў сталіцы Францыі з 26 ліпеня па 11 жніўня, мінімальная з 1996 года, калі наша краіна стала выступаць асобнай камандай, колькасць удзельнікаў.

Так у Токіа-2021 бралі ўдзел 108 беларускіх атлетаў, што заваявалі таксама мінімальную за ўвесь час колькасць медалёў — сем узнагародаў (адно золата, тры сярэбраныя і тры бронзавыя медалі). Золата заваяваў батутыст Іван Літвіновіч.

На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў

Крысціна Ціманоўская пахвалілася запрашэннем на Алімпіяду

Nashaniva.com