Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Звязаны з беларускім МЗС тэлеграм-канал «Глас МИДа» фактычна пацвердзіў версію, што грамадзянін Германіі Рыка Крыгер прысуджаны ў Беларусі да смяротнага пакарання за дыверсіі ў расійскай Бранскай вобласці, каля мяжы з Беларуссю.

20.07.2024 / 16:07

Рыка Крыгер

У пасце канала, праўда, адкрытым тэкстам гэтага не сцвярджаецца, але даецца спасылка на расійскі прапагандысцкі рэсурс EurAsiaDaily, у матэрыяле якога фігуруе акурат гэтая версія. Прозвішча нямецкага грамадзяніна як у пасце «Гласа МИДа», так і ў матэрыяле EurAsiaDaily чамусьці пішацца як Грыгер, а не Крыгер, як гэта падавалася раней. 

Даецца таксама спасылка на афіцыйны каментарый прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза, які, аднак, мае вельмі агульны і абцякальны характар, не ўтрымліваючы аніякай канкрэтыкі. Але сам факт таго, што расстрэльны прысуд немцу вынесены, не адмаўляецца:

«Кантакты з нямецкім бокам па гэтай тэме, вядома ж, былі. Гэты злачынец з'яўляецца грамадзянінам Германіі і нам зразумелы клопат пра яго германскага боку.

У поўнай адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і двухбаковымі пагадненнямі беларускім бокам забяспечаны да гэтай асобы консульскі доступ.

З улікам просьбы МЗС ФРГ канкрэтныя рашэнні па наяўных варыянтах развіцця сітуацыі беларускім бокам прапанаваныя. Кансультацыі па гэтай тэме вядуцца па лініі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін».

Што вядома пра суддзю і пракурорку, якія вынеслі смяротны прысуд грамадзяніну Германіі

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі

Ці можна ў Беларусі прысудзіць да расстрэлу замежніка? Адказваюць юрысты 

Полк Каліноўскага адмаўляе датычнасць Рыка Крыгера да падраздзялення

Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага — праваабаронцы

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Грамадзяніна Германіі прысудзілі ў Беларусі да расстрэлу

Nashaniva.com