На Браслаўшчыне рыбак палез ратаваць адарваную снасць і патануў

У МНС Віцебскай вобласці паведамілі, што пад вечар 19 ліпеня ў Браслаўскім раёне патануў мужчына. Здарэнне адбылося на возеры Бужа, непадалёк ад вёскі Крукі.

20.07.2024 / 17:38

Скрыншот з відэа

Рыбак вудзіў з драўлянай кладкі на беразе возера. Аднак пасля чарговага закідання вуды ў яго адарвалася кармушка, якой мужчыну стала шкада.

Каб уратаваць каштоўную снасць, ён скокнуў у ваду і паплыў, але на зваротным шляху нешта здарылася і чалавек пачаў тануць.

Сваякі рыбака спачатку самі спрабавалі выратаваць мужчыну, аднак потым выклікалі ратавальнікаў.

На жаль, тыя змаглі толькі адшукаць цела, якое знаходзілася за 18 метраў ад берага, на глыбіні каля 4 метраў. 

Сумны рэкорд: за нядзелю ў Беларусі патанулі 20 чалавек

У Гомелі мужчына патануў, ратуючы свайго сабаку

У Пінску мужчына патануў, ратуючы чужую дзяўчынку

У Мядзельскім раёне ў сажалцы патануў двухгадовы хлопчык

З пачатку года ў Беларусі патанулі 165 чалавек

Nashaniva.com