«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі

Пасля чэрвеньскага грыбнага ажыятажу ў Беларусь прыйшла ўстойлівая засуха, якая літаральна спапяліла грыбніцы. Пасля моцных дажджоў «ціхія паляўнічыя» чакалі з'яўлення грыбоў, аднак некалькі тыдняў збіраць штосьці, акрамя лісічак, ніяк не ўдавалася. Выданне Telegraf.news паглядзела, чым выхваляюцца грыбнікі ў сацыяльных сетках цяпер.

20.07.2024 / 20:16

Фота ілюстрацыйнае

У галоўным пабліку грыбнікоў Беларусі ў VK фотасправаздачы з ураджаямі з лесу публікуюцца штодня. У пачатку ліпеня знайсці ў лесе нешта, акрамя лісічак, доўга не ўдавалася. Шматгадзінныя паходы часта заканчваліся толькі поўнымі кошыкамі гэтых грыбоў.

Чырвонагаловікі, падбярозавікі і найбольш жаданыя баравікі сустракаліся рэдка і часцяком маленькага памеру, што сведчыла пра тое, што грыбніцам трэба больш часу для аднаўлення.

Цяпер грыбнікі па-ранейшаму збіраюць шмат лісічак, якімі працягваюць выхваляцца. Некаторыя пачалі знаходзіць нават асобныя экзэмпляры чорных лісічак, актыўны рост якіх звычайна прыпадае на жнівень-верасень.

Ураджай жоўтых лісічак пад Мазыром і першыя экзэмпляры чорнай лісічкі пад Мінскам. Фота: Уладзіміра Кашэвіча і Антошкі Прышчыца з пабліка «Грибные войска Беларуси»

«Мазырскі раён. Першы выезд пасля анамальнай спякоты і наступнага ўрагану. Акрамя лісічак нічога няма, але лісічак вельмі шмат», — напісаў адзін з беларусаў у пабліку пра становішча ў лесе пад Мазыром па стане на 20 ліпеня.

Фота ўраджаю Міхаіла Лётава пад Барысавам

«25 літраў у два нажы за дзве гадзіны», — коратка рэзюмаваў яшчэ адзін грыбнік з-пад Барысава.

Аднак многія «ціхія паляўнічыя» адзначылі пашырэнне разнастайнасці грыбоў, якія цяпер можна знайсці ў лесе.

Фота Юліі Васілеўскай у пабліку «Грибные войска Беларуси»

«Усё больш чырвонагаловікаў і лісічак. Надвор'е робіцца камфортнейшым і лес досыць вільготны. Чакаем сапраўднай грыбной хвалі», — расказала пра свае знаходкі грыбніца з Мінскай вобласці.

Відэа з сабраным ураджаем 19 ліпеня з Telegraf.news падзяліўся і прафесійны грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч.

Паводле яго слоў, апошнім часам ён збірае лісічкі ўсё менш і засяродзіўся на пошуку баравікоў. Самыя прыгожыя знаходкі грыбнік, блогер і айцішнік практычна штодня публікуе на сваёй старонцы ў Instagram.

Таксама адзначыла з'яўленне баравікоў і чырвонагаловікаў, але пакуль «у абмежаваных колькасцях», і пісьменніца Наталля Батракова. Яна таксама актыўна вядзе блог «ГрибКино» на YouTube і дзеліцца сваімі знаходкамі ў Instagram.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Наталья Батракова (@gribkino_batnatali)

Мінлясгас заклікаў беларусаў найбліжэйшымі тыднямі не хадзіць у грыбы

З пачатку года 36 чалавек зніклі ў лясах падчас збору грыбоў і ягад. Міліцэйскі чыноўнік ведае, хто вінаваты

«Як дзьмухаўцоў у полі». Беларусы расказалі, якія грыбы сталі з'яўляцца пасля ўстойлівай спёкі і кароткіх дажджоў

Навукоўцы спрагназавалі, які сёлета будзе ўраджай грыбоў і ягад

300 даляраў за тур у грыбы, 400 — каб трапіць у закрыты чат аматараў грыбоў: беларускі грыбнік прадае свае веды

Аказваецца, збіраючы грыбы, можна нарвацца на штраф. Чаго рабіць нельга?

Nashaniva.com