Беларусы аказаліся найлепшымі ў матэматыцы ў Еўропе
На Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе беларускія школьнікі занялі 5 месца, саступіўшы толькі прадстаўнікам краін Азіі і ЗША.
21.07.2024 / 15:59
Беларускія пераможцы ў Баце. Фота: «Віцьбічы»
65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда прайшла ў горадзе Бат (Вялікабрытанія). Штогадовае спаборніцтва сярод школьнікаў у матэматыцы праводзіцца з 1959 года, што робіць яе найстарэйшай з міжнародных прадметных алімпіяд.
Сёлета зборная Беларусі заняла пятае месца ў агульнакамандным заліку, што з'яўляецца найлепшым вынікам для краіны на падобных спаборніцтвах. Беларускія школьнікі абыйшлі зборныя ўсіх еўрапейскай краін, саступіўшы толькі зборным Індыі, Паўднёвай Карэі, Кітая і ЗША.
Летась беларуская каманда займала толькі 17 месца.
Школьнікі з розных куткоў Беларусі заваявалі шэсць медалёў: залатыя медалі заваявалі вучні гімназіі № 41 г. Мінска Міхаіл Райхман і Мацвей Вылягжанін, вучань гімназія № 2 г. Віцебска Іван Каршуноў і вучань гімназіі № 51 г. Гомеля Павел Цітоў, бронзавыя медалі атрымалі вучні гімназіі № 2 г. Віцебска Мацвей Арэшчанка і Максім Манастырскі.
З суседзяў найбліжэй аказалася каманда Польшчы, якая заняла 9-е месца.
На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў — 17 чалавек