Рашэнне зняць сваю кандыдатуру Байдэн прыняў сёння. Яно стала нечаканасцю для ягонага штаба
21.07.2024 / 22:5
Яшчэ ў ноч на суботу Джо Байдэн планаваў выбірацца, піша Politico.
Джо Байдэн. Фота: Mario Tama/Getty Image
Найбліжэйшыя саюзнікі Байдэна даведаліся пра ягонае рашэнне не балатавацца ў прэзідэнты ЗША незадоўга да публікацыі заявы ў сацсетках.
Пра гэта піша CNN са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка з Белага дома.
Тэлеканал паведамляе, што гэтая навіна «стала нечаканасцю ў рэжыме рэальнага часу» для многіх супрацоўнікаў апарата Байдэна ў Белым доме і перадвыбарчага штаба. Самыя высокапастаўленыя з іх даведаліся пра гэта за хвіліны да публікацыі.