Старшыня Вярхоўнага суда заявіў, што могуць памілаваць палітвязняў

У эфіры БТ суддзя Валянцін Сукала расказаў, што цягам бліжэйшых шасці месяцаў у Беларусі будзе прымяняцца амністыя для людзей, якія адбываюць пакаранне. Сярод іх і тыя, хто выходзіў на пратэсты ў 2020 годзе.

21.07.2024 / 22:31

«Мы выдалі судам метадычныя рэкамендацыі, як правільна прымяняць некаторыя нормы амністыі. На працягу шасці месяцаў яна будзе актыўна прымяняцца», — растлумачыў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

Паводле яго слоў, калі яны не ўчынілі ніякіх цяжкіх і небяспечных злачынстваў, то Лукашэнка можа іх памілаваць. Сукала згадаў, што раней такіх выпадкаў было 14, але не ўдакладніў, пра што канкрэтна вядзецца гаворка. Разам з тым ён прызнаў, што сярод іх былі і палітвязні.

Nashaniva.com