Камалу Харыс ужо падтрымалі Клінтаны, Абама маўчыць

На адрас Харыс ужо паспеў выказацца і Дональд Трамп.

22.07.2024 / 07:21

Камала Харыс побач з Джо Байдэнам прамаўляе на мерапрыемстве ў гонар Дня вызвалення рабоў 17 чэрвеня 2021-га. Фота: AP Photo/Evan Vucci

За кандыдатуру Харыс ужо выказаліся Біл і Хілары Клінтаны — былы прэзідэнт (1993—2001) і дзяржсакратар ЗША (2009—2017). У заяве, апублікаванай у сацсетцы Х, Біл і Хілары Клінтан напісалі: «Зараз час падтрымаць Камалу Харыс і змагацца з усім, што ў нас ёсць, чтбы дамагчыся яе абрання». Прэзідэнцкая пара рашуча папярэджвае аб недапушчальнасці перамогі Трампа, піша Бі-бі-сі,

«Мы перажылі ўзлёты і падзенні, але нішто не прымушала хвалявацца нас за лёс краіны больш, чым пагроза другога тэрміну Трампа ва ўладзе», — кажуць яны.

Пяць гадоў таму такая падтрымка ад бачных дэмакратаў была б мяжой мараў для Харыс — восенню 2019 года яна вылучалася ў кандыдаты на прэзідэнцкія выбары 2020-га.

Тады, яна абрала асноўным аб'ектам ўнутрыпартыйнай крытыкі як раз Джо Байдэна, прыпамінаючы, што ён быў праціўнікам праграмы па навучанні чарнаскурых дзяцей з бедных кварталаў у школах шчаслівых белых раёнаў.

Але гэтая кампанія была кароткай — ужо ў снежні 2019-га, з нізкімі рэйтынгамі і маленькімі зборамі на ахвяраваннях у фонд сваёй кампаніі, Харыс абвясціла, што здымае сваю кандыдатуру. І ўжо праз тры месяцы заявіла, што падтрымае Байдэна.

Характэрна, што экс-прэзідэнт Барак Абама, які працаваў на пасадзе прэзідэнта ў звязку з Байдэнам, выказаў удзячнасць Байдэну за яго рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарнай кампаніі, назваў яго «патрыётам вышэйшага парадку», але не выказаў прамой падтрымкі Харыс.

Яго заяву ў сетцы Х больш расплывіста: «У мяне ёсць безумоўная ўпэўненасць, што лідары нашай партыі здолеюць арганізаваць працэс, вынікам якога стане з'яўленне выбітнага кандыдата».

На адрас Харыс ужо паспеў выказацца і Дональд Трамп. Адказваючы на пытанне CNN, Трамп заявіў, што перамагчы віцэ-прэзідэнта Харыс яму будзе яшчэ прасцей, чым Байдэна.

У афіцыйным ютуб-канале Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі ўжо з'явілася дзвюххвіліннае Відэа з крытыкай на адрас Харыс з нагоды палітыкі ўладаў ЗША ў тым, што тычыцца барацьбы з нелегальнай міграцыяй.

Рэспубліканцы не выпусцяць з-пад увагі той факт, што менавіта на Харыс у 2021 годзе Байдэн усклаў правядзенне пераўтварэнняў у гэтай сферы. Трамп і яго прыхільнікі сцвярджаюць, што за чатыры гады прэзідэнцтва Ба

Што будзе адбывацца далей?

Апошнім дзейным прэзідэнтам ЗША, які адмовіўся ад перавыбрання, быў Ліндан Джонсан у 1968 годзе. Шлях вылучэння новага кандыдата так блізка да дня выбараў няясны.

Байдэн ужо атрымаў 3 896 галасоў партыйных дэлегатаў — значна больш, чым было неабходна для вылучэння яго кандыдатуры.

Хоць падтрымка з боку Байдэна і робіць Харыс найбольш верагодным кандыдатам, пасля таго як ён «вызваліць» сваіх дэлегатаў, яны больш не будуць замацаваны за тым ці іншым кандыдатам. У выніку ім трэба будзе прагаласаваць за таго, каго яны выберуць самі.

Пачатак з'езду запланаваны на 19 жніўня. Калі Дэмакратычная партыя да гэтага часу не аб'яднаецца для падтрымкі новага кандыдата, гэта можа прывесці да «адкрытага з'езду» ўпершыню з 1968 года.

Кандыдатам спатрэбяцца подпісы не менш за 300 дэлегатаў (і не больш за 50 ад аднаго штата), каб іх імя з'явілася ў бюлетэні.

Першы тур галасавання пройдзе сярод 3 900 дэлегатаў. Калі пасля яго ні адзін з кандыдатаў не атрымае большасці галасоў, будзе праводзіцца яшчэ некалькі тураў галасавання.

У гэтых турах будуць удзельнічаць «супердэлегаты» — лідары партыі і службовыя асобы, якія будуць галасаваць датуль, пакуль не будзе абраны намінант.

Каб атрымаць партыйную намінацыю, кандыдату неабходна 1 976 галасоў дэлегатаў.

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

«Надышоў час аб'яднацца і перамагчы Трампа». Байдэн падтрымаў кандыдатуру Камалы Харыс на выбарах

«Найгоршы прэзідэнт у гісторыі краіны». Дональд Трамп пракаментаваў выхад Джо Байдэна з прэзідэнцкай гонкі

Хто такая Камала Харыс — адзін з найбольш імаверных кандыдатаў у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў замест Байдэна

Як апытанні ацэньваюць шансы Камалы Харыс перамагчы Дональда Трампа на выбарах у ЗША

Nashaniva.com