Камала Харыс заручылася даверам усіх лідараў Дэмакратычнай партыі

Пасля выхаду Джо Байдэна з выбараў віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс пачала абзвон дэмакратаў, каб заручыцца падтрымкай сваёй кандыдатуры.

22.07.2024 / 07:59

Фота: Evan Vucci / AP

Вылучэнне Харыс як новага кандыдата ў прэзідэнты падтрымалі ў тэлефонным рэжыме ўсе 50 старшыняў Дэмакратычнай партыі. Усяго за нядзелю чыноўнік планавала зрабіць каля 200 званкоў заканадаўцам, піша CNN.

Адзначаецца, што такі сігнал падтрымкі сведчыць пра тое, што лідары дэмакратаў спрабуюць згуртавацца вакол фігуры Харыс.

Выданне дадае, што нягледзячы на падтрымку прэзідэнта Байдэна, пакуль незразумела, ці стане Харыс афіцыйным кандыдатам і які працэс партыя будзе выкарыстоўваць для выбару альтэрнатывы.

Камалу Харыс ужо падтрымалі Клінтаны, Абама маўчыць

Як апытанні ацэньваюць шансы Камалы Харыс перамагчы Дональда Трампа на выбарах у ЗША

Хто такая Камала Харыс — кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў замест Байдэна

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

«Надышоў час аб'яднацца і перамагчы Трампа». Байдэн падтрымаў кандыдатуру Камалы Харыс на выбарах

Nashaniva.com