Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ памёр на працы. Нядаўна яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмізму

18 ліпеня на працы памёр Валерый Бойша. Яму было 59 год. Пра раптоўную смерць на працы памочніка гендырэктара мазырскага НПЗ паведаміла «Гомельская вясна».

22.07.2024 / 08:13

Паводле праваабаронцаў, такія сумныя наступствы мела гісторыя прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці дваіх супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ — памочніка гендырэктара Валерыя Бойшы і рэдактаркі завадской газеты Святланы Богуш.

Іх судзілі па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджанне, вырабленне, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ.

Рэдактарку газеты Мазырскага НПЗ, якую затрымлівалі за «экстрэмізм», звольнілі і замянілі на прапагандыста з Рагачова

У Мазыры за «распаўсюд экстрэмізму» пакаралі галоўную рэдактарку газеты НПЗ

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары

«Сядзелі без інтэрнэту і разгадвалі сканворды». Жыхары Гомельшчыны расказалі, як перажылі наступствы стыхіі

Nashaniva.com