Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да гіганцкіх 350
Аўтобусаў там 60 штук.
22.07.2024 / 08:42
Па стане на раніцу панядзелка 8:00, на памежным пераходзе «Брэст» стаіць 350 легкавікоў, паведамляе сайт Памежнага камітэта.
Аўтобусаў на мяжы стаіць 60.
На памежным пункце «Казловічы» стаіць 300 грузавікоў.
У Каменным Логу на мяжы з Літвой стаіць 140 легкавікоў, тры аўтобусы і 690 грузавікоў.
У Беняконях — 75 легкавікоў і амаль у дзесяць разоў болей грузавікоў (725).
На беларуска-латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне чаргі перад пераходам з легкавікоў і аўтобусаў няма, але стаіць 290 грузавікоў.