Адэсіт за $6 тысяч збег ад мабілізацыі ў Расію, дзе стаў кантрактнікам. А калі трапіў на фронт, то здаўся ўкраінцам

34-гадовы жыхар пасёлка Беразіно ў Адэскай вобласці Артур Ян збег ад мабілізацыі з Украіны, пасля чаго трапіў у расійскае войска, піша Gordonua.com.

22.07.2024 / 09:29

Цапліенкр_Ukraine_fights / Telegram

Мужчына адзначыў, што баяўся ваяваць, таму ў 2023 годзе выехаў з Украіны транзітам праз Малдову на тэрыторыю Расіі, дзе пражывае яго брат. За незаконны выезд падчас ваеннага становішча ён заплаціў $ 6 тыс.

Але да брата, як паведаміў мужчына, ён так і не даехаў, паколькі яны пасварыліся. Спачатку жыў у знаёмага ў Пскоўскай вобласці, аформіў расійскі пашпарт, а потым пераехаў да яго сына ў Ніжні Ноўгарад, дадаў ён.

Па словах Яна, пасля таго, як стабільнай працы і жылля не стала, «на апошнія грошы» купіў алкаголь і «на нецвярозую галаву» прыняў рашэнне падпісаць кантракт з расійскай арміяй.

Усвядоміўшы, у якую сітуацыю трапіў, ён паспрабаваў уцячы.

Як распавёў Ян, першая спроба правалілася — яго злавілі, а другая — прыйшлася на баявое заданне. Уначы ён адстаў ад расійскай групы і накіраваўся ў бок падкантрольнай Украіне тэрыторыі.

Пасля некалькіх дзён блуканняў ён убачыў украінскія пазіцыі, дзе здаўся ў палон.

Nashaniva.com