Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы назваў тры ўмовы нармалізацыі адносін з Мінскам
Варшава пачала задумвацца аб спыненні транспарціроўкі грузаў праз Беларусь.
22.07.2024 / 11:41
Беларуска-польская мяжа. Фота: Straž graniczna
«Мы можам спыніць транспартаванне грузаў праз Беларусь, для нас гэта таксама нявыгаднае рашэнне, але мы пачынаем да гэтага выспяваць», — заявіў у эфіры «Радыё Зэт» Анджэй Шэйна, намеснік міністра замежных спраў з «Новай лявіцы».
Шэйна распавёў пра магчымасці нармалізацыі адносін з Беларуссю.
Польшча мае канкрэтныя ўмовы ў дачыненні да Беларусі, калі яна хоча нармалізаваць стасункі:
- канец гібрыдных нападаў
- выдача забойцы польскага жаўнера,
- вызваленне асуджаных палякаў ды іншых палітвязняў.
Шэйна таксама адзначыў, што Беларусь — краіна, адкрыта звязаная і якая супрацоўнічае з Расіяй, варожая Украіне, таму «магчымасці дзейнічаць у дачыненні да такой краіны абмежаваныя».