Лукашэнка: Мы «кінулі якар» у Расіі і Кітаі, але трэба знаходзіць шляхі супрацоўніцтва і з ЕС

Сёння Лукашэнка правёў нараду па пытаннях развіцця беларускай прамысловасці. Там зрабіў шматзначныя заявы.

22.07.2024 / 11:53

Фота: Mikhail Metzel Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

«Нашы асноўныя два партнёры — Расія і Кітай. Гэта нашы традыцыйныя партнёры. Гэта наш «якар». Мы заякарыліся. І калі хтосьці думае, што «вось мы сыдзем з Расіі і Кітая, заўтра нас прымуць з распасцёртымі рукамі» — глупства поўнае. Так, мы невялікая экспартная эканоміка. Але трэба разумець, што гэта мільярды даляраў. Канкурэнцыя сур'ёзная, і з нашымі таварамі нас нідзе ніхто асабліва не чакае. Таму Расія і Кітай, асабліва Расея, — гэта наш традыцыйны рынак. Эканоміка-тут нікуды не дзенешся», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён адзначыў, што Беларусь паспяхова развівае адносіны і з іншымі дружалюбнымі краінамі, не губляюцца кантакты з Еўрапейскім Саюзам.

«Гэта нашы суседзі — Еўрапейскі Саюз. З імі трэба знайсці шляхі супрацоўніцтва. Калі ім трэба нешта купіць, а нам трэба прадаць у іх на рынку — гэта ўзаемавыгадны інтарэс», — звярнуў увагу Лукашэнка.

Nashaniva.com