Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Яго асудзілі ў лістападзе 2022 года да двух гадоў калоніі.

22.07.2024 / 12:40

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў, паведаміў Анатоль Лябедзька.

Экс-міліцыянера, старшыню АГП Мікалая Казлова першы раз асудзілі ў жніўні 2021 года да трох месяцаў арышту асудзілі.

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за разгалашэнне звестак паводле крымінальнай справы супраць Каардынацыйнай рады, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вызвалены 26 сакавіка 2022 года па заканчэнні тэрміну.

27 ліпеня 2022 года быў зноў затрыманы. Паводле абвінавачання, Казлоў, яго паплечніцы Кавалёва і Аляксеева 23 жніўня 2020 года «публічна выкрыквалі лозунгі, гучна апладзіравалі, знаходзіліся на праезнай частцы, чым блакавалі і перашкаджалі руху транспарту ў Мінску, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту «Менсктранса»

Вынік — два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Nashaniva.com