МЗС Германіі пра лёс асуджанага на смерць Крыгера: Трэба набрацца цярпення

Прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства Германіі заявіў, што падтрымлівае кантакты з афіцыйным Мінскам наконт лёсу Рыка Крыгера.

22.07.2024 / 14:58

Рыка Крыгер. Фота LinkedIn

МЗС Германіі працуе над справай Рыка Крыгера, асуджанага на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Прадстаўнік ведамства Крысціян Вагнер заявіў, што Крыгеру з самага пачатку аказваецца консульская дапамога, піша DW.

«Мы займаемся яго лёсам і з самага пачатку аказваем яму інтэнсіўную консульскую падтрымку. А таксама актыўна абараняем яго інтарэсы перад беларускімі ўладамі», — адзначыў Вагнер.

Ніякіх падрабязнасцяў прадстаўнік МЗС Германіі не паведаміў. Акрамя таго, ён ухіліўся ад адказу на пытанне аб магчымых прапановах Мінска па лёсе Крыгера.

«У гэтых адносінах вам яшчэ прыйдзецца набрацца цярпення. Як я ўжо сказаў, нашым прыярытэтам з'яўляецца ўсебаковая падтрымка», — дадаў ён.

Па словах Вагнера, нягледзячы на непрызнанне Аляксандра Лукашэнкі абраным прэзідэнтам, Берлін падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю.

«У нас ёсць пасольства ў Мінску, яно дзеючае і працуе. Дадзеная консульская падтрымка ажыццяўляецца на месцы. Як я ўжо сказаў, я не буду ўдавацца ў падрабязнасці. Я магу адказаць у цэлым, што звычайна ўключае ў сябе консульскую дапамогу: кантакты з затрыманым, кантакты з членамі сям'і, адвакатамі, наведвання турмаў і абмеркаванне ўмоў утрымання з уладамі», — растлумачыў Вагнер.

Рыка Крыгер быў асуджаны на смяротнае пакаранне Мінаблсудам па абвінавачванні ў тым ліку ў акце тэрарызму. Пры гэтым падрабязнасці справы невядомыя.

«У Беларусь Крыгер заехаў турыстам». З'явіліся новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Nashaniva.com