У Мінску забаранілі купацца на шасці пляжах
Купанне дзяцей і дарослых забаранілі на некалькіх папулярных пляжах сталіцы, паведаміў Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
22.07.2024 / 14:53
Ілюстрацыйнае фота
Такім чынам забаронена купацца на пляжах №№ 5, 7, 8, 9 вадасховішча «Дразды», пляжы №6 вадасховішча Цнянскае, пляжы №5 Заслаўскага вадасховішча (Мінскае мора).
Дадаткова дзецям нельга купацца на пляжы №6 вадасховішча «Дразды» і пляжы №4 вадасховішча «Крыніца».