«Дзякуй вам за сына Мікалая». Боты атрымалі новую метадычку адносна Абельскай

Пад інфармацыю аб наданні Ірыне Абельскай ганаровага звання заслужанага доктара масава прыйшлі боты-прапагандысты. Устаноўкі цяпер адрозніваюцца ад ранейшых.

22.07.2024 / 15:48

Ірына Абельская. Фота: БелТА

Відэа ў тыктоку аб наданні Ірыне Абельскай ганаровага звання «Заслужаны доктар Беларусі» сабрала восем дзясяткаў каментароў.

Рэальныя карыстальнікі каментаваць баяцца, затое боты расхвальваюць галоўнага доктара прэзідэнцкай бальніцы на ўсе лады і ўзаемна лайкаюць каменты. Некаторыя з выказванняў даслоўна паўтараюць сакавіцкія, з моманту, калі Абельскую прызначылі сенатаркай.

Пры гэтым боты дадаюць, што Абельская і жанчына прыгожая.

Але на гэты раз боты мелі таксама ўказанне згадаць і тое, што Абельская — «мама Колі», не забыўшыся пахваліць сына, які таксама, як маці, «разумнік і прыгажун». 

Звычайным беларусам боты рэкамендуюць не зайздросціць.

@nashanivanews Прыемны сюрпрыз для мамы Колі! #беларусь #минск #лукашенко #депутаты #чиновники #абельская #коля #колялукашенко ♬ оригінальний звук - Classical Music

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай

Нашто Абельская пайшла ў сенатары? Распыталі яе інфармаваных калег

«Очень образованная». Вось якая метадычка ботаў для апраўдання прызначэння Абельскай сенатаркай

Nashaniva.com