У Петрыкаўскім раёне мужчына некалькі гадоў гуляў з судовымі выканаўцамі ў даганялкі. Але ўрэшце прайграў

Жыхар Петрыкаўскага раёна некалькі гадоў хаваўся ад судовых выканаўцаў, не жадаючы плаціць крымінальны штраф памерам больш за 600 рублёў. Пазбягаць адказнасці яму дапамагала геаграфічнае размяшчэнне пасёлка і сябры-інфарматары, паведамляе Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

22.07.2024 / 16:06

Рэч у тым, што да пасёлка Снядзін на Прыпяці можна дабрацца рознымі спосабамі: праз паромныя пераправы, па шашы і пешшу прасёлкавымі сцежкамі. Калі супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання дабіраліся да месца адным шляхам, чалавек уцякаў праз іншы. І так працягвалася, пакуль судовыя выканаўцы не падзяліліся і не зайшлі ў пасёлак з розных напрамкаў. 

Чакаючы гасцей з боку пераправы, вясковец пусціўся наўцёкі па ваколіцах, дзе яго і злавілі. Мужчына, аднак, сваю паразу прызнаваць не жадаў і патлумачыў, што мог бы выкруціцца і гэтым разам, аднак жа захацеў падмацавацца алкаголем, увайшоў у азарт і згубіўся ў часе. 

Як бы там ні было, але доўга няўлоўнага даўжніка ўрэшце даставілі ў суд, замяніўшы яму штраф на арышт.

Коцік-зачэпер выпаў з машыны ў Мінску. Яго забраў іншы кіроўца ВІДЭА

Сілавікі затрымалі берасцейца за ролік у тыктоку. Ён зняў даішніка і назваў яго «чык-чырыкам»

На Гомельшчыне прадаюць былы засакрэчаны «аб'ект 600»

Nashaniva.com