Пацярпелым ад урагану на Гомельшчыне могуць даць растэрміноўкі на рамонт
Такое пытанне даручыў разгледзець старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко адпаведным службам, калі канчаткова вырашыцца пытанне з энергазабеспячэннем у штатным рэжыме.
22.07.2024 / 16:14
Фота: t.me/gorodmozyr
Іван Крупко заявіў, што калі ў рэгіёне актывізуюцца тэмпы рамонтных работ, неабходна ацэньваць паслугі рамонту з мінімальнымі надбаўкамі для пацярпелых, а таксама разгледзець пытанне надання ім растэрміноўкі да аднаго года.
Пры гэтым ён адзначыў, што грамадзяне могуць самастойна набыць неабходныя матэрыялы, а падраздзяленні ЖКГ дапамогуць з бягучым рамонтам домаўладанняў.
Больш за сотню вёсак Гомельшчыны ўсё яшчэ чакаюць аднаўлення электразабеспячэння
Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла
Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі
Пасля ўрагану беларусы падалі больш за 10 тысяч заявак у Белдзяржстрах
Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных