Рыка Крыгер не стаў абскарджваць смяротны прысуд — ён уступіў у сілу

Прапагандыстка «СБ» Людміла Гладкая пацвердзіла, што немца судзілі за выбух на станцыі ў Азярышчы.

22.07.2024 / 19:24

Грамадзянін Германіі Рыка Крыгер не стаў абскарджваць смяротны прысуд, вынесены Мінскім абласным судом.

Прысуд уступіў у законную сілу, піша «СБ».

Крыгера судзілі за агентурную дзейнасць, найміцтва і акт тэрарызму. Афіцыйная прэса пацвярджае, што яго судзілі за выбух на станцыі Азярышча ў ноч на 6 кастрычніка 2024 года.

Паводле версіі следства, Крыгер знайшоў схованку з выбухоўкай — 3 кг актагена — у лесапаласе ў Першамайскім раёне Мінска пад апорай ЛЭП. Выбух адбыўся позна ўначы 5 кастрычніка — нібыта проста перад прыбыццём пасажырскага цягніка. Пры гэтым сам Крыгер на папярэднім следстве казаў, што закладваў бомбу на закінутыя шляхі.

У матэрыяле «СБ» гаворыцца, што праз выбух адклалі пагрузку аднаго з ваенных эшалонаў. Пры гэтым на судзе Крыгер адмовіўся ад дачы паказанняў і часткова прызнаў віну толькі ў «агентурнай дзейнасці».

Немца Крыгера прысудзілі да смерці за кастрычніцкі выбух у Азярышчы?

Стала вядома, хто абараняў Рыка Крыгера

МЗС Германіі пра лёс асуджанага на смерць Крыгера: Трэба набрацца цярпення

«У Беларусь Крыгер заехаў турыстам». З'явіліся новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу

Латушка: прыгаворанага да расстрэлу Крыгера могуць абмяняць на супрацоўніка ФСБ Красікава

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Nashaniva.com