Мужчына спрабаваў пераплысці Прыпяць, яго шукалі два дні
Два дні працягваліся пошукі мужчыны, які ў суботу вырашыў пераплысці Прыпяць у Мазырскім раёне.
22.07.2024 / 19:38
Скрыншот з відэа
«Няшчасны выпадак адбыўся ў раёне вёскі Барбароў. Адпачывала кампанія. Адзін мужчына вырашыў пераплысці Прыпяць і, на жаль, патануў на фарватары ракі. Два дні працягваліся пошукавыя работы. Сёння ён быў знойдзены рыбакамі», — расказаў тэлеканалу «Мазыр» начальнік Мазырскай выратавальнай станцыі Віктар Марціновіч.
На Браслаўшчыне рыбак палез ратаваць адарваную снасць і патануў
У Гомелі мужчына патануў, ратуючы свайго сабаку
У Пінску мужчына патануў, ратуючы чужую дзяўчынку
У Мядзельскім раёне ў сажалцы патануў двухгадовы хлопчык